Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з Юшчанкам?


Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка

Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка

Напярэдадні праскага саміту можа адбыцца рабочая сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. Плянуецца, што яны сустрэнуцца 6 траўня ў Гомелі.


У амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі на маё пытаньне, наколькі верагодная такая сустрэча, адказалі так: "Гэта – праўда, але ня ісьціна".

Віктар Юшчанка і Аляксандар Лукашэнка ўжо сустракаліся сёлета. 20 студзеня адбылася іх сустрэча ва ўкраінскім Чарнігаве. Раней Аляксандар Лукашэнка меў даволі частыя сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Зь Віктарам Юшчанкам ён сустракаўся падчас самітаў СНД.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG