Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парк — праз кантроль, у двор — з пляшкай


Адзін зь міліцыянтаў трымае ў руках мэталашукальнік

Адзін зь міліцыянтаў трымае ў руках мэталашукальнік

Сёньня ўпершыню ў Баранавічах, каб абшукваць удзельнікаў афіцыйных мерапрыемстваў, выкарыстоўваюцца мэталашукальнікі.


Мэталічныя рамы ўстаноўленыя на ўсіх чатырох уваходах у гарадзкі парк імя 30-годзьдзя ВЛКСМ. Ля кожнага дзяжураць міліцыянты. Яны папярэджваюць усіх, што сёньня ў парк забараняецца прыносіць сьпіртовыя напоі, а таксама любыя напіткі ў шкляным посудзе, тэтрапакеты і цёмныя плястыкавыя пляшкі, колкія і вострыя прадметы, а таксама тыя, якія лёгка загараюцца.

І ўсё ж кампаніі людзей зьбіраюцца разам і расьпіваюць “гарачае” пітво ў суседніх дварох. Вось што кажа адзін з удзельнікаў першамайскага сабантую:

“Ну што мне гэтае Першага мая? Думаў на дачу паехаць, а начальства прымусіла ісьці сюды. Усіх нас прыгналі, рабацяг. Хто адмовіцца — усіх звольняць. Вось яно і Першага мая. Толькі заводу ня ўказвайце, а то звольняць. А мне два гады да пэнсіі засталося”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG