Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі прапанавалі дапоўніць умовы Эўразьвязу палажэньнем аб разьвіцьці беларускай культуры, адукацыі і свабодзе творчасьці.

У Варшаве адбылася сустрэча Зянона Пазьняка, Станіслава Шушкевіча і Аляксандра Казуліна, на якой выпрацоўвалася ўзгодненая пазыцыя адносна праграмы “Ўсходняга партнэрства”. Палітыкі палічылі неабходным сярод іншага акцэнтаваць увагу на праблеме, якая адрозьнівае Беларусь ад астатніх пяці краінаў, запрошаных для ўдзелу ў праграме, а менавіта – на стане беларускай культуры і адукацыі, а таксама свабодзе творчасьці.

Як вядома, Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, запрасіла ў Прагу ў час саміту “Ўсходняга партнэрства” старшыню Рады БНР Івонку Сурвілу, а таксама чатырох былых кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі – удзельнікаў выбараў 1994 г. Зянона Пазьняка і Станіслава Шушкевіча і ўдзельнікаў выбараў 2006 г. Аляксандра Казуліна і Аляксандра Мілінкевіча.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG