Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пан Твардоўскі — дакладна ня аўтар “Васіля Цёркіна”


Пан Твардоўскі на тле свайго люстра
Пан Твардоўскі на тле свайго люстра

У гарадзенскім абласным тэатры лялек адбылася прэм’ера “Магічнае люстра пана Твардоўскага”.

Аўтур п’есы — Сяргей Кавалёў. Паставіў спэктакль рэжысэр Алег Жугжда, сцэнаграфія —
Д’ябал
Ларысы Мікінай-Прабадзяк. Удзельнічаюць дзесяць актораў і мінімум лялек.

Спэктакль прысьвечаны гісторыі каханьня караля Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл. Чарнакніжніка пана Твардоўскага абвінавачваюць у тым, што ён сваім чарадзействам паспрыяў іхняму шлюбу.

й
Лялькі — кароль і Барбара Радзівіл


Галоўны рэжысэр лялечнага Алег Жугжда зьвярнуўся да гледачоў са словамі: “Рады вас бачыць у нашым старым, утульным тэатры, і дадаў, — Я думаю, вы ведаеце, што пан Твардоўскі — дакладна ня аўтар «Васіля Цёркіна»”.

Тэатральны будынак, у якім адбылася тэатральная прэм’ера, дарэчы, збудавалі ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG