Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масты: апазыцыя прымусіла ўладу ісьці “ў народ”


Алесь Зарэмбюк з руху “За свабоду” на сутсрэчы жыхароў з мясовымі ўладамі

Алесь Зарэмбюк з руху “За свабоду” на сутсрэчы жыхароў з мясовымі ўладамі

Старшыня Мастоўскага райвыканкаму Аляксей Шафарэвіч і яго намесьнік Генадзь Сьнітко мусілі прыехаць, каб паразмаўляць зь людзьмі, у раён прыватнай забудовы каля чыгуначнай станцыі.


На вулічную сустрэчу сабралася каля ста жыхароў. Раней дзьвесьце трыццаць чалавек падпісалі зварот да раённай улады, які актывісты руху “За свабоду” перадалі ў райвыканкам і ў райсавет. Людзі прасілі адрамантаваць вуліцы і зрабіць асьвятленьне. У выніку адну зь іх адрамантавалі.

На сустрэчы з кіраўніком раёну, якая адбылася ўвечары 29 красавіка, мастаўчане назвалі іншыя свае праблемы: дрэнна ходзіць гарадзкі аўтобус, у мікрараёне няма лазьні, а ў краме ня купіш усіх патрэбных прадуктаў. Пра гэта нам паведаміў Алесь Зарэмбюк з руху “За свабоду”, які арганізаваў збор подпісаў сярод жыхароў і таксама ўдзельнічаў у сустрэчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG