Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіста папярэдзілі ў КДБ за крытыку


Іван Роман

Іван Роман

Сёньня журналіста Радыё Рацыя Івана Романа папярэдзілі ў гарадзенскім абласным КДБ.

Яму паказалі папку з раздрукоўкамі яго тэкстаў з Радыё Рацыя і з часопіса “Magazyn Polski na uchodzstwie”. Супрацоўнікі КДБ лічаць, што матэрыялы журналіста дыскрэдытуюць Беларусь і такім чынам ён парушае частку І артыкула 369 Крымінальнага кодэксу РБ, на падставе чаго супраць журналіста можа быць усчатая крымінальная справа.

Асноўныя прэтэнзіі палягаюць у тым, што журналіст асьвятляе нэгатыўныя зьявы ў беларускай эканоміцы, сказаў нашаму радыё Іван Роман.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG