Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нідэрлянды не вітаюць прыезд Лукашэнкі ў Прагу


Максім Вэрхагэн

Максім Вэрхагэн

Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн разьлічвае на тое, што беларускага прэзыдэнта ўсё ж ня будзе ў Празе, і што такім чынам праца ўстаноўчага саміту ЭЗ “Усходняе партнэрства” ня будзе паралізаваная.

Міністар спадзяецца, што той сыгнал, які даслалі ў Менск эўрапейскія дыпляматы, усё ж дайшоў да Лукашэнкі. Паводле ягоных слоў, тое запрашэньне якое атрымалі ў Менску, адрасаванае Беларусі, а не Лукашэнку.

“Нідэрлянды не вітаюць прыезд Лукашэнкі ў Прагу”,-- адзначыў Вэрхагэн.

“Мы не павінны даваць нейкай палітычнай плятформы і рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі,- падкрэсьліў галяндзкі міністар. Хоць у Беларусі і назіраецца некаторае паляпшэньне сытуацыі, аднак гэтага недастаткова”.
XS
SM
MD
LG