Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыя папера на шклоўскім сьметніку?


Скруткі паперы на шклоўскім сьметніку

Скруткі паперы на шклоўскім сьметніку

На шклоўскі палігон цьвёрдых адкідаў звозяць вялікія скруткі паперы. Жыхар Шклова Міхаіл засьпеў гэты факт і фотаздымак даслаў “Свабодзе”. Паводле спадара Міхаіла, адзін скрутак важыць каля тоны.


У аб’ектыў ягонай камэры патрапіла шэсьць скруткаў.

“Папера дабротная. Я ня ведаў, што папера такой якасьці не патрэбная нашай гаспадарцы. Уваход на палігон свабодны. Людзі патроху яе расьцягваюць сабе. Яна прыдатная для парнікоў, якіх у Шклове шмат. Аднак куды ты тону пацягнеш? Работнікі палігону закопваюць бульдозэрам гэтую паперу”, — кажа спадар Міхаіл.

Высьветліць, чыя гэта папера, пакуль не ўдалося. У Шклове два прадпрыемствы, якія выпускаюць папяровую прадукцыю. У самім райцэнтры знаходзіцца папяровая фабрыка “Спартак”. У райцэнтраўскім мікрараёне Маладзёжны, за трыста мэтраў ад сьметніку, узьведзены завод газэтнай паперы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG