Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як паведамляецца з паседжаньня кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу ў Люксэмбургу, сёньня тут абмяркоўваецца першапачатковы сьпіс удзельнікаў устаноўчага саміту праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства” ў Празе.


Паводле агенцтва France Presse, эўрапейскія міністры праводзяць кансультацыі адносна некаторых аспэктаў праграмы Эўразьвязу для былых савецкіх рэспублік, у тым ліку абмяркоўваюць новыя падыходы да такіх краін, як Беларусь. Пытаньне пра ўдзел у праскім саміце беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі застаецца пакуль адкрытым.

Як лічыць міністар замежных справаў Люксэмбургу Жан Асэльборн, ізаляцыя Беларусі засталася ў мінулым, і Лукашэнка можа ўзяць удзел у саміце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG