Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбачане на рынку падпісваліся супраць АЭС


Больш за тры сотні паасобнікаў брашуры Эдуарда Брокарава атрымалі сёньня жыхары Глыбокага ад мясцовых актывістаў.

Кніжкі раздавалі на гарадзкім кірмашы — самым людным у нядзелю месцы. Асабіста ў рукі брашуру “Міталёгія мірнага атаму” атрымаў начальнік раённага ідэалягічнага аддзелу Міхаіл Чарапкоўскі.

Таксама прадстаўнікі руху “За свабоду” і стваранай партыі БХД зьбіралі подпісы супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне.

Паводле сябра Партыі БНФ і руху “За Свабоду” Яраслава Берніковіча, за Беларусь бязь “мірнага атаму” сёньня падпісаліся больш за 200 жыхароў райцэнтру.
XS
SM
MD
LG