Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакей. Чэмпіянат сьвету. Беларусь — Славаччына 2-1.


На чэмпіянаце сьвету па хакеі ў матчы паміж Беларусьсю і Славаччынай пераможца вызначыўся толькі ў сэрыі булітаў.

Беларусы забілі першую шайбу ў другім пэрыядзе, славакі змаглі зраўнаць лік за 3 хвіліны да канца трэцяга пэрыяду. 5 хвілін овэртайму нічога не далі.

У сэрыі булітаў перамогу беларусам дапамог здабыць галкіпер Андрэй Мезін, які адбіў больш атак сам-на-сам з славацкімі нападнікамі. Андрэй быў прызнаны найлепшым гульцом у складзе зборнай Беларусі.

Наступная гульня беларускай зборнай будзе праз два дні, з камандай Вугоршчыны. Сёньняшняй перамогай беларусы наблізіліся да выхаду ў адну восьмую фіналу.
XS
SM
MD
LG