Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: чарнобыльскую акцыю праводзіць БНФ


Сёньня ў Берасьці асноўныя мерапрыемствы з нагоды гадавіны чарнобыльскай аварыі ладзяць актывісты Партыі БНФ.

“А 14-й гадзіне мы пачалі раздаваць на вуліцах улёткі пра чарнобыльскую трагедыю ў лёсах беларусаў і канкрэтна берасьцейцаў. Прапануем таксама чорныя стужачкі з тым, каб людзі прычапілі іх да адзеньня на знак памяці пра ахвяры Чарнобылю. А 17-й гадзіне ў гарадзкім Палацы культуры адбудзецца канцэрт берасьцейскіх рок-гуртоў “Сьцяна” і “Бяз назвы” ў памяць пра чарнобыльцаў. А ў 19.00 у Тэатры лялек пройдзе канцэрт Віктара Шалкевіча”, - паведаміў старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі.

Паводле суразмоўцы, адмысловага дазволу з боку ўладаў, паводле закону, ім не патрабавалася. Актывісты спадзяюцца, што з боку праваахоўных органаў ня будзе правакацый і затрыманьняў.

Таксама ў райцэнтры Бяроза сёньня актывісты апазыцыі ўшануюць памяць пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, запаліўшы памінальныя сьвечкі.
XS
SM
MD
LG