Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз 30 хвілін пасьля пачатку мітынгу каля Акадэміі навук супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў офіс “Хартыі-97”.


Міліцыянты спыталіся, чаму ў памяшканьні столькі кампутараў і чаму на маніторах партрэты Аляксандра Лукашэнкі. Яны сказалі, што нехта з кватэры скраў ровар.

У супрацоўнікаў офісу “Хартыі-97” супрацоўнікі Ленінскага РАУС Менску перапісалі пашпартныя дадзеныя. Па словах рэдактара сайту www.charter.97 Натальлі Радзінай, усяго было 7 міліцыянтаў з розных упраўленьняў – ад крымінальнага вышуку да барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю.

Ад першапачатковых намераў забраць з сабой кампутарную тэхніку прадстаўнікі сілавых структураў у апошні момант адмовіліся. Таксама ад супрацоўнікаў офісу міліцыянты запатрабавалі напісаць тлумачэньні, што яны робяць на здыманай кватэры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG