Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Свабода” пра “Чарнобыльскі шлях 2009”


Паведамленьні і матэрыялы "Свабоды" падчас падрыхтоўкі да жалобнай акцыі “Чарнобыльскі шлях 2009”.




Івашкевіч: “Прарываць ланцугі мы не зьбіраемся”

Віктар Івашкевіч
"Прарываць ланцугі мы не зьбіраемся. Але будзем мірна ісьці ў бок Чарнобыльскай капліцы. Арганізатары разьлічваюць на тое, што ўлады са сваіх мэркантыльных інтарэсаў ня будуць наладжваць дэманстрацыю сілавых мераў”.


Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” лістуюцца з ўладамі

Лявон Баршчэўскі
“Ва ўмовах, што склаліся, мы ня можам гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў меркаванага шэсьця па названай частцы маршруту і будзем вымушаныя прыняць рашэньне аб скарачэньні ці іншым зьмяненьні яго фармату”.


“Чарнобыльскі шлях” – у форме ланцуга

Сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” не пагадзіліся на прапанаваны ўладамі маршрут акцыі. 26 красавіка ўдзельнікі шэсьця зьбяруцца каля Акадэміі навук і ланцугом, адзін за адным, пройдуць па ходніках праспэктам Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, а адтуль вуліцаю Веры Харужай — да Чарнобыльскай капліцы.


“Чарнобыльскі шлях” . Маршрут №3

Віктар Івашкевіч паведаміў, што дадатковых перамоваў з супрацоўнікамі міліцыі ня будзе, бо ўдзельнікі акцыі будуць ісьці адзін за адным і замінаць працы грамадзкага транспарту ці мінакам яны не будуць.


Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” патрабуюць зьмены маршруту

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” атрымалі ад менскіх уладаў дазвол на правядзеньне акцыі, але па іншым, чым было ў заяўцы, маршруце.Чыноўнікі Менгарвыканкаму далі афіцыйны адказ на заяўку кіраўнікоў партыі БНФ па дазвол правесьці “Чарнобыльскі шлях” ад Акадэміі навук да плошчы Якуба Коласа, а адтуль вуліцай Веры Харужай прайсьці да капліцы на вуліцы Карастаянавай і там правесьці жалобны мітынг.

Ва ўладаў Менску свой “Чарнобыльскі шлях”

Менгарвыканкам прапанаваў свой маршрут правядзеньня вулічнай акцыі: ад будынку прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай каплічкі на вуліцы Арлоўскай.


Чарнобыльскі шлях праляжа праз Нароўлю, Брагін, Астравец

Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сіл да чарговай гадавіны Чарнобыльскай катастрофы наведаюць раёны Гомельскай вобласьці, якія найбольш пацярпелі ад радыяцыі, а таксама Астравецкі раён Гарадзеншчыны, дзе ўлады зьбіраюцца пабудаваць новую АЭС.


“Чарнобыльскі шлях” пачнецца ля Акадэміі навук

Сябры аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху” падалі заяўку ў Менгарвыканкам. Яны просяць, каб гарадзкія ўлады дазволілі ўдзельнікам акцыі сабрацца каля Акадэміі навук і прайсьці ў бок плошчы Якуба Коласа, а адтуль — да Чарнобыльскай капліцы, што на вуліцы Карастаянавай.


Пададзеная заяўка на “Чарнобыльскі шлях-2009”

Створаны аргкамітэт правядзеньня традыцыйнага шэсьця ў дзень чарговай гадавіны аварыі на ЧАЭС. У арганізацыйны камітэт увайшлі апазыцыйныя палітыкі Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька.


Івашкевіч і Лябедзька ўзначаляць “Чарнобыльскі шлях”

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька абраныя сустаршынямі мерапрыемстваў, прысьвечаных 23-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG