Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіношнікі-кадэбэшнікі ўварваліся на ўрок


Супрацоўнкі КДБ прыехалі на заняткі у школу ў Менскім раёне, дзе працуе настаўнікам бацька актывіста-маладафронтаўца Вадзіма Ханяўкі, і пачалі здымаць яго на відэакамэру пры дзецях.

“Кіношнікі” пачалі задаваць пытаньні, як Раман Ханяўка ставіцца да дзейнасьці свайго сына, прасілі сказаць, што ён вельмі абураны, што ягоны сын уступіў у такую арганізацыю.

Калі Раман Ханяўка запытаўся, навошта яны гэта робяць, людзі ў цывільным адказалі, што здымаюць дакумэнтальнае кіно пра “Малады фронт” і бацькоў-маладафронтаўцаў, якія незадаволеныя тым, што іхных дзяцей уцягваюць у гэтую структуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG