Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка ўступіўся за трэнэра


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка назваў глупствам цьверджаньне пра тое, што прычынай адстаўкі трэнэра хакейнай каманды “Маэталюрг” з Жлобіна Яўгена Лебедзева стала перамога каманды Гомельскай вобласьці, якую той узначальвае, над камандай прэзыдэнта краіны, перадае Інтэрфакс.

У суботу падчас працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласьць Лукашэнка заявіў журналістам:

“Глупства поўнае. Больш за ўсё радаваўся посьпеху гамельчукоў акурат прэзыдэнт”. І дадаў:

Яўген Лебедзеў
“Напярэдадні я папрасіў службу бясьпекі, каб яны перадалі трэнэрам гомельскай каманды: калі будзеце гуляць у паддаўкі, то пойдзеце пехам у Гомель”.

“Малайцы гамельчукі! І Лебедзеў, і хлопцы малайцы!”.

Паводле Лукашэнкі, “Лебедзева трэба пакінуць на трэнэрскім посьце жлобінскага “Мэталюрга”.
XS
SM
MD
LG