Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэрхагэн: “Пацісканьне рукі дыктатару — кепскі сыгнал”


Maxime Verhagen<br />&nbsp;

Maxime Verhagen<br />&nbsp;

“Пацісканьне рукі дыктатару — кепскі сыгнал”, — заявіў журналістам кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нідэрляндаў Максім Вэрхагэн у сувязі з магчымым удзелам Аляксандра Лукашэнкі ў саміце ЭЗ “Усходняе партнэрства” ў Празе.

Вэрхагэн удакладніў, што няма неабходнасьці падкрэсьліваць: запрашэньне накіраванае не Лукашэнку, а Беларусі.

“Мы спадзяёмся, што ў Менску зразумеюць гэта і накіруюць у Прагу прэм’ера ці кіраўніка МЗС”, адзначыў нідэрляндзкі міністар замежных спраў. Паводле высокага дыплямата, “пацісканьне рукі дыктатару можа стаць кепскім сыгналам”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG