Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравец: чарговыя правакацыі супраць актывістаў


Іван Крук

Іван Крук

Івану Круку, актывісту грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства”, уначы клеем залілі замкі ва ўваходных дзьвярах.

Міколу Уласевіча выклікалі ў падаткавую міліцыю.

Сёньня ўначы сын Івана Крука вярнуўся з дыскатэкі і ня змог адчыніць дзьверы, яны былі залітыя клеем з вонкавага боку.

Іван Крук лічыць, што гэта чарговая правакацыя ўладаў супраць ягонай сям’і, каб паўзьдзейнічаць на яго актыўную палітычную дзейнасьць.

Мікола Ўласевіч
Міколу Уласевіча выклікалі ў міжраённую падаткавую міліцыю ў Смаргоні, дзе цікавіліся ці атрымліваў ён субсідыю ад дзяржавы ў 2007 годзе, калі адкрываў дзейнасьць прыватнага прадпрымальніка, і на што пусьціў тыя грошы.

Мікола Ўласевіч таксама лічыць, што такім чынам улады паказваюць яму, “што заўсёды могуць за нешта зачапіцца, каб папсаваць жыцьцё”.

Мікола Уласевіч і Іван Крук стварылі ў раёне грамадзянскую ініцыятыву “Астравецкая атамная — гэта злачынства”, выпусьцілі адзін нумар газэты “Астравецкі весьнік” накладам 299 асобнікаў, у якім выклалі сваю пазыцыю супраць будаўніцтва АЭС.
XS
SM
MD
LG