Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнкі міліцыі савецкага раёну Менску затрымалі трох актывістаў аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі: Валерыю Чарнаморцаву, Натальлю Васілевіч і Дзяніса Кобрусева.

Падставай для затрыманьня стаў іхны ўдзел у завяршальнай акцыі ў рамках пяцідзённай кампаніі “Наш адказ на крызіс”. Маладыя людзі раздавалі на вуліцы насеньне морквы.

Цяпер затрыманыя знаходзяцца ва ўпраўленьні міліцыі Савецкага раёну Менску. На іх складаюць адміністрацыйныя пратаколы, абвінаваціўшы іх у парушэньні грамадзкага парадку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG