Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” лістуюцца з ўладамі


“Ва ўмовах, што склаліся, мы ня можам гарантаваць бясьпеку ўдзельнікаў меркаванага шэсьця па названай частцы маршруту і будзем вымушаныя прыняць рашэньне аб скарачэньні ці іншым зьмяненьні яго фармату”, напісалі ў лісьце кіраўнік Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, і ягоныя намесьнікі Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.


У лісьце гаворыцца, што нягледзячы на тое, што Менгарвыканкам двойчы прымаў рашэньне пра маршрут шэсьця, ніводнае з гэтых рашэньняў непрымальнае для арганізатараў акцыі, паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ.

Улады Менску прапанавалі правесьці шэсьце ад будынку прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай каплічкі на вуліцы Арлоўскай.

Заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” кажуць, што акцыя адбудзецца ў наступным фармаце: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Адтуль людзі ланцугом пройдуць праспэктам Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, адтуль вуліцай Веры Харужай, Максіма Багдановіча — да Чарнобыльскай капліцы.
XS
SM
MD
LG