Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Бэнэдыкт XVI прыме Лукашэнку ў панядзелак


Бэнэдыкт XVI

Бэнэдыкт XVI

Гэта пацьвердзіў сёньня прадстаўнік Ватыкану Фэдэрыка Лямбардзі.

У сваім сёньняшнім пасланьні да парлямэнту і народу Беларусі кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка сказаў адносна магчымай аўдыенцыі наступнае:

“Магчыма, мой візыт у госьці да папы рымскага зыходзіць з таго, што кіраўніцтва каталіцкага касьцёла найвышэйшым чынам ацэньвае тое, што мы робім для каталікоў. Патрыярх найвышэйшым чынам ацэньвае тое, што мы робім для праваслаўных”.

Як пішуць італьянскія выданьні магчымая сустрэча можа стаць паваротным пунктам у дачыненьнях паміж Менскам і Ватыканам.

Летась Менск упершыню наведаў дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызіё Бэртонэ. Тады ў часе сустрэчы беларускі кіраўнік афіцыйна перадаў папу Бэнэдыкту XVI запрашэньне наведаць Беларусь у любы “зручны для яго час”.

Паводле традыцыі, папа рымскі сам да сябе на аўдыенцыю не запрашае. Звычайна пра гэта праз амбасаду просяць папу дзяржаўныя кіраўнікі, якія зьбіраюцца зь візытам у Італію.

Упершыню пра візыт Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан заявіў у мінулую пятніцу ў размове з Reuters міністар замежных спраў Франка Фратыні, які даўно выступае за наладжваньне дыялёгу з афіцыйным Менскам. Мяркуецца, што сустрэча паміж Фратыні і Лукашэнкам адбудзецца ў Рыме 26 красавіка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG