Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка так і не сказаў, ці зьбіраецца ў Прагу


Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступіў са штогадовым пасланьнем да народу і парлямэнту Беларусі. У ім ён шмат казаў пра пляны пераадоленьня краінай эканамічнага крызісу, разьвіцьцё адносін з Эўразьвязам, эканамічную лібэралізацыю. Палітычнай лібэралізацыі ён не абяцаў, а апазыцыю зноў назваў ворагамі народу.

СЛУХАЦЬ:



Цягам свайго двухгадзіннага выступу Аляксандар Лукашэнка імкнуўся давесьці, што трымае сытуацыю ў Беларусі пад кантролем, ведае, што рабіць ва ўмовах эканамічнага крызісу, што ён “у добрых кандыцыях”, сам здольны прымаць рашэньні ў краіне і яшчэ не адзін год зможа гэта рабіць… Такім чынам ён абверг чуткі пра тое, што некаторыя асобы ў ягонай адміністрацыі, у тым ліку ягоныя сыны, нібыта адварочваюць яго ад Расеі:

“Я яшчэ ў стане рэалізаваць тое, пра што я гавару не адзін год.

У зьнешняй палітыцы — шматвэктарнасьць. Што адбылося сёньня? Нас пачулі. Дзякуй за гэта, нас зразумелі, на Захадзе нас зразумелі, што палітыка задушыць, ізаляваць ні да чога не прывяла“.

Гаворачы пра неабходнасьць разьвіцьця адносін з Эўразьвязам, Лукашэнка даводзіў, што гэта не перашкодзіць адносінам з Расеяй і што дзеля іх Беларусь ня будзе згінацца і прыніжацца. Закрануў Лукашэнка і запрашэньне Беларусі на саміт у Прагу, на якім будзе абвешчана праграма “Ўсходняе партнэрства” Эўразьвязу:

“Дайшло да драбніцаў: запрашаць Лукашэнку ў Прагу ці не запрашаць? Як запрасіць і каб не запрасіць… Калі камусьці, хоць аднаму чалавеку ў Празе 7 траўня будзе вельмі нязручна ад таго, што там будуць прадстаўнікі Беларусі, вы не запрашайце нас. Мы ня будзем прасіцца, пацерпім. Калі вам вельмі зручна, каб мы там былі, але не Лукашэнка, вы таксама мне скажыце. Толькі не па-хамску, як я са СМІ даведаўся ад аднаго вышэйшага чыноўніка Чэхіі: „Я яму не падам рукі“. Ну, не падасі — і ня трэба! Ці хачу я, каб ты мне яе падаў, гэтую руку”.

Гэтак Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на заяву прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Клаўса. Цягам свайго выступу беларускі кіраўнік так і ня даў зразумець, ці зьбіраецца ён ехаць на саміт у Прагу. Апазыцыю ж, якая выступае супраць ягонай паездкі ў Прагу, Лукашэнка зноў назваў ворагамі:

“Гэта не апазыцыя. Гэта проста ворагі народу. Ці мае так званая апазыцыя і яе лідэры пэрспэктывы ў гэтай дзяржаве, калі яна выступае супраць нармальнага жыцьця людзей у Беларусі? Ніякай пэрспэктывы”.

Анатоль Лябедзька
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў “Свабодзе”, што сёньня сапраўды перадаў на імя міністра замежных спраў Чэхіі Карэла Шварцэнбэрга дакумэнт ад АДС, у якім не вітаецца запрашэньне Лукашэнкі ў Прагу. Словамі Лукашэнкі пра апазыцыю як ворагаў народу спадар Лябедзька ня зьдзіўлены:

“Тыя людзі, якія маюць
У той краіне, куды ён паедзе, гэта называецца плюралізмам.
іншы погляд на сытуацыю, якія прапаноўваюць будаваць наш дом паводле іншых плянаў і схемаў, — гэта для Лукашэнкі ворагі. У той краіне, куды ён паедзе, у той супольнасьці, якой ён хоча нешта сказаць 7 траўня, гэта называецца плюралізмам думак. Бяз гэтага не ўяўляецца сама Эўропа”.

Аляксандар Лукашэнка згадаў адзін зь лістоў, які падпісала беларуская апазыцыя наконт “Усходняга партнэрства”:

“Па-мойму, у Прагу яны яго накіроўвалі: блякаваць па „Ўсходнім партнэрстве“ Беларусь, Лукашэнку туды не пускаць і так далей… Праўда, ня ўсе. Павінен адзначыць, што такі палітык, як Мілінкевіч, не падпісаў гэты ліст. Кажа: як жа я буду падпісваць, калі гэта гібель для краіны”.

Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч, камэнтуючы гэтую заяву Лукашэнкі, зазначыў “Свабодзе”, што ён сапраўды не падпісаў адзін з дакумэнтаў апазыцыі, таму што ў яго былі прынцыповыя пярэчаньні. Мілінкевіч зьдзіўляецца, адкуль Лукашэнку стала вядома пра гэты факт, а пахвала ад Лукашэнкі для яго няважная. Асабліва на фоне таго, што ён абазваў усю апазыцыю ворагамі народу:

“Я не лічу, што ўвогуле сярод апазыцыі ворагі народу. Ёсьць розныя пазыцыі. Шчыра скажу, што я працую не на тое, каб атрымаць пахвалу ад улады, ад спадара Лукашэнкі. Шчыра веру ў тое, што гэта карысна для Беларусі, хацеў бы, каб мяне пахваліў беларускі народ, каб падтрымаў маю пазыцыю. У ягоных вачах хацеў бы мець аўтарытэт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG