Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэтыя заходнікі падкінулі нам СНІД і каларадзкіх жукоў”


СЛУХАЦЬ:


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 23 красавіка, чацьвер.

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375 29 391 22 24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.

Магчымая сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з папам рымскім Бэнэдыктам ХVІ —адна з тэмаў абмеркаваньня слухачоў Свабоды.

Спадарыня: “Бэнэдыкту XVI запрашаць каго б там ні было часу няма, у яго процьма ахвотных зь ім сустрэцца. Такое ягонае прызначэньне. Ён нікога не пытае: хто ты — дыктатар, ці камуніст, ці нехта яшчэ? Так што ў Лукашэнкі адзіная магчымасьць наведаць Эўропу — не чакаць запрашэньня, а прасіць аўдыенцыі ў Бэнэдыкта XVI”.

Спадар: “Лукашэнка вырашыў пакаяцца ў грахах у Ватыкане — даўно пара. Пара, відаць, каяцца і ягоным прыслугачам”.

Спадар Мікалай: “У Бібліі гаворыцца, што кожны народ створаны Богам. Вельмі хацелася б, каб на сустрэчы папы рымскага з нашым прэзыдэнтам было ўзьнята пытаньне пра этнацыд беларускага народу”.

У наступным тэлефанаваньні слухач задае пытаньне.

Уладлен, Мюнхен: “Калі ласка, даражэнькая “Свабода”, цікава ведаць, як паводзіла сябе дэлегацыя зь Беларусі на канфэрэнцыі па расізьме ў Жэнэве? Ці засталася яна разам з расейцамі ў залі, ці пайшла за эўрапейцамі?”

Адказвае палітоляг Віталь Сіліцкі:


“У Жэнэве падчас канфэрэнцыі па расізьме выступаў прэзыдэнт Ірану Ахмадзінэджад. Прадстаўнікі заходніх краінаў, якія прыехалі на канфэрэнцыю, на знак пратэсту пакінулі залю. Але я ня думаю, што беларусы выйшлі, бо ў нас вельмі добрыя адносіны з гэтым тандэмам”.


Наступныя тэлефанаваньні — з нагоды выказваньня слухачкі “Свабоды”:

Ільля Копыл, Менск: “Паслухаў званок на радыё адной вельмі разьюшанай слухачкі, якая не назвалася і якая са зброяй на барыкадах гатова бараніць уладу і яе кіраўніка. Бараніце, ніхто вам не замінае. Паспрабуйце пабудаваць барыкады на Карла Маркса, 38, і вы атрымаеце дубінкай па сьпіне ад тых, каго зьбіраецеся бараніць. Што тычыцца пэнсій, то дзяржава пад выглядам пэнсіі вяртае нам крошкі ад таго, што забрала”.

Спадарыня: “Не магу маўчаць. Зьвяртаюся да цёткі, якую вы далі ў эфір і дзе яна ганьбіла ўсіх сумленных людзей, перш-наперш “Свабоду”. Дык вось, цётка, не “Свабода” — вораг народу, і не такія, як мы, сумленныя людзі, а рэжым аўтарытарны, прамаскоўскі, і яго галоўны прадстаўнік. А таксама такія, як вы. Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі, для іх — літаратурны паліцай. І гэтым усё сказана”.

Спадар: “Падтрымліваю жанчыну, якая выступіла. Яна сапраўды жыла за савецкім часам. Яна бачыла наша сапраўднае жыцьцё. Мы маглі купіць усё, што трэба, мы хадзілі ў бастонавых і ваўняных гарнітурах. Усё было завалена. Толькі жыві і радуйся гэтаму жыцьцю. А зараз гэтыя заходнікі, якія нам закінулі СНІД, каларадзкіх жукоў, яны нас ненавідзяць”.

Спадар:
“Да якой пары вы будзеце чапляць на нармальных людзей сталінскія ярлыкі кшталту “ворагі народа”, “халуі” ды “паліцаі”? Мы не паліцаі, мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Што тычыцца барыкад, то вам ня варта туды хадзіць, а то раптам Лукашэнкавы галаварэзы зь пярэпалаху зблытаюць вас зь некім іншым ды надаюць па бакох. Во будзе сьмеху! Калі вам агідна слухаць Радыё Свабода, то ня слухайце. Уключыце Беларускае радыё і захапляйцеся брахнёй”.

Працягваем праграму яшчэ адным тэлефанаваньнем.

Спадар: “Добры дзень, шаноўная “Свабода”. Хачу павіншаваць Зянона Станіслававіча з днём народзінаў і дару яму сваю новую песьню — “Новы дзень”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG