Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі пацьвердзіў, што возьме ўдзел у праскім саміце “Ўсходняга партнэрства”, хоць яшчэ няясна, ці прыедзе на саміт беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

Заява зробленая ў сувязі ў тым, што сваю незадаволенасьць адносна магчымага прыезду Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу ўжо выказала кіраўніцтва некаторых краін ЭЗ — напрыклад, прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс. Найвастрэй супраць ягонага запрашэньня выступаюць Галяндыя і Швэцыя.

У сваю чаргу, кіраўніцтва МЗС Польшчы адмовілася даваць ацэнку запрашэньню ці незапрашэньню ў Прагу Лукашэнкі. Яно падкрэсьліла: галоўнае, што Беларусь надалей застаецца ўдзельніцай гэтага праекту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG