Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: апазыцыя – ворагі народу. Апрача Мілінкевіча


Аляксандар Лукашэнка агучыў штогадовае пасланьне да парлямэнту і народу Беларусі.


Лукашэнка так і не сказаў, ці зьбіраецца ў Прагу


Лукашэнка паабяцаў зьменшыць крэдытныя стаўкі на жыльлё

ПРА НОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І МЕСТАЧКОВЫ НАЦЫЯНАЛІЗМ

“У 2008 годзе мы зьдзейсьнілі беспрэцэдэнтны на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу крок – прынялі закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Трэба правесьці вялікую працу ў справе ўкараненьня іх у жыцьцё, выхаваньня ашчаднага стаўленьня да нормаў беларускай літаратурнай мовы, недапушчэньня яе засьмечваньня і расьцягваньня на мясцовыя дыялекты. Дарэчы, такая праца не азначае, што мы адмаўляемся ад другой роднай нам мовы – расейскай. У гэтым пытаньні нельга скатвацца да агрэсіўнага местачковага нацыяналізму”.




ПРА ВІЗЫТ У ВАТЫКАН

"Магчыма, мой візыт у госьці да папы рымскага зыходзіць з таго, што кіраўніцтва каталіцкага касьцёла найвышэйшым чынам ацэньвае тое, што мы робім для каталікоў. Патрыярх найвышэйшым чынам ацэньвае тое, што мы робім для праваслаўных".




ПРА АБХАЗІЮ І ПАЎДНЁВУЮ АСЭТЫЮ

"Раздаюцца галасы, што калі мы прызнаем Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, то мы вас пакараем. Дык вы Расею пакарайце. Яна першая прызнала".


ПРА РАСЕЮ

"Мы ніколі не прасілі ў расейцаў "Іскандэраў". Мы самі не прасілі і купляць іх ня будзем. Мы іх самі зробім. Апрача ракет".




ПРА ЎСХОДНЯЕ ПАРТНЭРСТВА І ПАЕЗДКУ Ў ПРАГУ

"Калі хоць аднаму чалавеку будзе нязручна ў Празе на саміце ад прысутнасьці прадстаўніка Беларусі, то не запрашайце. Ня хочаце, каб там быў Лукашэнка, дык так і скажыце. А не рабіце так, як адзін высокапастаўлены прадстаўнік сказаў, што не падасьць руку. Не падасі – і ня трэба, толькі бяз хамства. Я люблю, калі гавораць наўпрост".



Зварот да дыпляматаў

“Патрабаваць ад Лукашэнкі зьмяніць законы, зламаць выбарчую сыстэму, разбурыць СМІ, аддаць іх апазыцыі…. Родненькія мае! Шмат хто з вас адкрыта кажа: “Калі нашую апазыцыю адкрыта выпусьціць у сродкі масавай інфармацыі, то (цытую) “95% насельніцтва Беларусі наагул будуць ад яе шарахацца як ад заразы”. Гэта ня мной сказана. Гэта вы сказалі! Я не называю канкрэтныя прозьвішчы дыпляматаў”.




ПРА ЗЬНЕШНЮЮ ПАЛІТЫКУ

“Тое, што мы пазьбеглі шараханьня ў зьнешняй палітыцы, прыносіць дывідэнды”.

“Наладжваюцца стасункі з Эўразьвязам”.

“Нашыя стасункі з Эўропай нельга сёньня назваць простымі. Ня мы іх зрабілі такімі. І ня нам адным іх выпраўляць”.

"Мы ня йшлі й ня пойдзем на повадзе ў тых, хто кажа пра непазьбежнасьць для нас дылемы: альбо на Ўсход, альбо на Захад. Нашыя адносіны з Эўропай нельга назваць простымі. Для нас вельмі важная нармалізацыя адносін з Эўразьвязам. Але прагінацца і прыніжацца дзеля гэтага мы ня будзем".

“Своечасовая ідэя Ўсходняга партнэрства”. “Нам яшчэ трэба будзе з Брусэлем выпрацаваць фармат супрацоўніцтва”.


ПРА СТАСУНКІ З ЗША

"Хачу адзначыць важнасьць адносін з ЗША. Спадзяюся, што новая адміністрацыя ўсьведамляе беспэрспэктыўнасьць размовы з намі з пазыцыі сілы. Мы зацікаўленыя ў нармалізацыі палітычнах адносін з ЗША і ў тым, каб выйсьці на ранейшы ўзровень эканамічнага ўзаемадзеяньня".




ПРА ЛЕНІНА І "КАЛЯРОВЫЯ РЭВАЛЮЦЫІ
"

"Я вельмі паважаю гэтага чалавека. Ягонае сьвятое правіла ніхто не абвергнуў: "Любая ўлада толькі тады нечага вартая, калі ўмее абараняцца". Мы зробім усё, каб гэтая ўлада была моцная і была зручная для нас і нашых суседзяў. Паўзучая контрарэвалюцыя ў нас ня пройдзе. Памятаеце, як тут па мардасах надавалі каляровым рэвалюцыям".


ПРА ІДЭАЛЯГІЧНУЮ ПРАЦУ І “ПРАМЫВАНЬНЕ МАЗГОЎ”





ПРА ЎЛАДУ

"Паўтара дзясятка гадоў назад людзі ў нас паверылі. Барацьба з карупцыяй будзе бязьлітаснай. Ад людзей нічога не схаваеш".

"Улада валодае вялізарным крэдытам даверу людзей. Увесь гэты час улада была разам зь людзьмі. Важны кірунак – барацьба з карупцыяй".


ПРА СЯБЕ


"Называюць некаторых людзей, у тым ліку і маіх сыноў, што нібыта яны адварочваюць Лукашэнку ад Расеі. Родныя мае, супакойцеся. Я яшчэ здольны прымаць рашэньні ў гэтай краіне. Я яшчэ не адзін год магу гэта рабіць... Прэзыдэнт цалкам у нармальных кандыцыях".


ПРА ЗАХАД

"На Захадзе нас пачулі. На Захадзе зразумелі, што палітыка задушыць нас ні да чога не прывяла. Цяпер на Захадзе зьявіліся новыя палітыкі, якія разумеюць, што так зь Беларусьсю, з сэрцам Эўропы, размаўляць нельга".

"Мы ідзем туды, дзе нас чакаюць. Як мы ня можам ісьці да Эўропы, калі ў нас палова таваразвароту з Эўразьвязам?"



"Мы ня можам кінуць і Расею, бо гістарычна гэта нашая краіна, Расея. Беларусь павінна стаць мостам, які зьвязвае Ўсход і Захад".




ПРА АПАЗЫЦЫЮ


Лукашэнка заявіў, што апазыцыя заклікае не пускаць Лукашэнку ў Прагу. "Гэта не апазыцыя – гэта ворагі народу. Ніводзін апазыцыянэр у Расеі ні разу падобнага не рабіў. Такая апазыцыя ня мае ніякай пэрспэктывы".

“Ці мае апазыцыя пэрспэктывы ў дзяржаве, калі яна выступае супраць нармальнага жыцьця? Ніякай пэрспэктывы! А калі мы апублікуем той ліст, які яны накіравалі? На адрас… Па-мойму, у Прагу яны даслалі. Блякаваць па Ўсходнім партнэрстве Беларусь. Лукашэнку туды не пускаць і гэтак далей. І якая гэта будзе заўтра апазыцыя? Праўда, ня ўсе. Павінен адзначыць, што такі палітык, як Мілінкевіч, не падпісаў такі ліст. Кажа: “Як жа я буду гэта падпісваць, калі гэта пагібель для краіны? Чым мы тады будзем займацца ў Беларусі? І апазыцыя тады непатрэбная будзе”.



Лябедзька: “Для Лукашэнкі ворагі – іншадумцы”

Мілінкевіч: я працую не за пахвалу ад Лукашэнкі

ПРА ЛІБЭРАЛІЗАЦЫЮ


"Шмат у гэтым кірунку зроблена, зьніжана падатковая нагрузка. Нашыя намаганьні па лібэралізацыі эканомікі ўжо прыносяць вынікі. Але хачу, каб усе ўсьвядомілі, што лібэралізацыя – не аднамомантны акт.

Некаторыя шарлятаны і адмарозкі гэта зразумелі як уседазволенасьць. Гэта ня шлях да хаосу. А палітычнай лібэралізацыі ў нас дастаткова".




ПРА ДЭВАЛЬВАЦЫЮ

"Дэвальвацыя – тэма асобнай размовы…. Тым больш сёньня… Вымушаныя былі дэвальваваць нацыянальную валюту… Гэта непапулярная мера… Дэвальвацыя дапамагае ўтрымацца на плаву".

"МВФ быў гатовы даць крэдыт, які яны нам далі, пад умову дэвальвацыі не на 20%, а на 10%".

“Калі працавала місія МВФ, мы не атрымалі ніводнай заўвагі”, як мне дакладваў прэм’ер."

“10-працэнтная дэвальвацыя ня страшная для нашых людзей... Расея дэвальвавала сваю валюту на 50 працэнтаў. Дэвальвуючы нацыянальную валюту на пачатку году, мы ўсё роўна адсталі ад нашых суседзяў”.

"За гэта (дэвальвацыю) учапіліся рознага кшталту прайдзісьветы і апазыцыянэры: “Ах, нас падманулі!”

"Няма падставаў для панічных настрояў... Я гэта казаў на пачатку году. Той, хто не паслухаў, цяпер кажа: “Чаму мы не паслухалі прэзыдэнта? Гэта танны папулізм".


ПРА КРЫЗІС


"Крызіс быў народжаны ня намі…. Чорнае крыло крызісу закранула і Беларусь… Гэта цана глябалізацыі…. Усё актыўней заходнія краіны ажыцьцяўляюць меры рэгуляваньня эканомікі. Бяруць тое, што яшчэ нядаўна апантана абвяргалі ў беларускай мадэлі".

Лукашэнка падкрэсьліў, што істотнае ў выхадзе з крызісу - дысцыпліна. Ён нагадвае пра выкананьне дырэктывы № 1 пра дысцыпліну.

"Катэгарычна ня згодны са скарачэньнем працоўных месцаў і выкіданьнем людзей на вуліцы… Іншыя краіны пайшлі іншым шляхам".

"Спыніце плач. Я казаў ўжо: крызісу ў Беларусі няма". Гэтыя словы Лукашэнка адрасаваў кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў.

Заклікаў дырэктараў і міністраў вырашаць праблемы прамысловасьці “ня ў цёплых кабінэтах”.

"Задача № 1 – рэалізаваць прадукцыю. Умела маніпуляваць цэнамі, але не на страту сабе".

"Ад 1 красавіка працаваць стратна – гэта злачынства, гэта катастрофа заўтра. Тое самае тычыцца і працы на склад".

"Сёньня ўсясьветная эканоміка – гэта казыно".

"Хай усясьветныя брэнды робяцца ў Беларусі, беларусамі і для беларусаў".

"Я гавару меней (пра крызіс), каб не пакутаваць і ня плакаць... Патрэбна не балбатня пра крызіс, не ныцьцё, а канкрэтнае рашэньне задачаў".

"Я яшчэ ў стане рэалізаваць тое, пра што кажу, не адзін год".

Злотнікаў: “Беларусь можа зусім ня выйсьці з крызісу”

ПРА РОЛЮ СМІ Ў КРЫЗІСЕ


"Сёньня няма падставаў для панічных настрояў. Ня трэба бегчы ў крамы скупляць усё, што заўгодна: цукар, крупу. Сусьветны крызіс ня быў бы настолькі складаным, калі б не пазыцыя СМІ. СМІ фармуюць такія настроі".





ПРА БЮДЖЭТ


А. Лукашэнка заклікаў “вызваліць бюджэт ад непасільных абавязаньняў”, што дазволіць скараціць яго прыблізна на тры трыльёны рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG