Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чарнобыльскі шлях” . Маршрут №3


Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» паведамілі, што акцыя адбудзецца ў наступным фармаце: збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Адтуль людзі ланцугом пройдуць праспэктам Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа, адтуль вуліцай Веры Харужай, Максіма Багдановіча — да Чарнобыльскай капліцы.

Віктар Івашкевіч паведаміў, што дадатковых перамоваў з супрацоўнікамі міліцыі ня будзе, бо ўдзельнікі акцыі будуць ісьці адзін за адным і замінаць працы грамадзкага транспарту ці мінакам яны не будуць. Яны будуць выкарыстоўваць сваё асноўнае канстытуцыйнае права і ніякага парушэньня з боку ўдзельнікаў грамадзкага парадку ня будзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG