Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўнітаз каля Леніна 10 сутак арышту


Сёньня судзьдзя Ленінскага раёна Берасьця Андрэй Васілюк пакараў Міхаіла Ільіна 10-цю суткамі арышту. Юнак абвінавачаны ў дробным хуліганстве па артыкуле 17.1 КаАП.

Супрацоўнікі Берасьцейскай міліцыі затрымалі актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Міхася Ільіна сёньня зранку.

А 6-й раніцы яны прыйшлі да хлопца да дому, завялі яго ў пастарунак і дапытвалі да 9-й гадзіны. Міліцыянты патрабавалі, каб Міхась прызнаўся ў тым, што ён ладзіў учорашнюю акцыю. І калі ён прызнаецца, то супраць яго будзе распачата толькі адміністратыўная справа. А калі адмовіцца – крымінальную справу.

Нагадаем, 22 красавіка ў Берасьці моладзевыя актывісты ў дзень народзінаў Леніна, паставілі каля помніка ўнітаз і рулон туалетнай паперы. Учора нікога не затрымалі, а сёньня раніцай прыйшлі па Міхася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG