Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гайдукевіч: гэта найлепшы варыянт


Сяргей Гайдукевіч

Сяргей Гайдукевіч

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца зь візытам у Латвіі, сёньня пацьвердзіў, што Аляксандар Лукашэнка будзе прысутнічаць на саміце Эўразьвязу ў Празе. Ён зьбіраецца ў сталіцу Чэхіі разам зь іншымі кіраўнікамі постсавецкіх краін — удзельніц праграмы “Ўсходняе партнэрства”.

Лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч спадзяецца, што ўдзел у праскім саміце кіраўніка беларускай дзяржавы адкрые для палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі добрыя пэрспэктывы:

“Я ад самага пачатку казаў, што запрашаць трэба і ехаць трэба. І я не разумею сваіх партыйных калег, які цяпер знаходзяцца, так бы мовіць, у няўдалым настроі. Для мяне асабіста зразумела і ясна: ва ўмовах, калі мы ўсе чакаем, што будзе разьвівацца грамадзянская супольнасьць, што будзе нейкі рух наперад, гэта найлепшы для нас крок. Найлепшы варыянт!

А там пажывем і пабачым, што і як з гэтага атрымаецца. Але гэта адзінае, што будзе нас рухаць наперад”.

XS
SM
MD
LG