Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: Наіўная Эўропа разьлічвала на далікатнасьць


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца зь візытам у Латвіі, сёньня пацьвердзіў, што Аляксандар Лукашэнка будзе прысутнічаць на саміце Эўразьвязу ў Празе. Ён зьбіраецца ў сталіцу Чэхіі разам зь іншымі кіраўнікамі постсавецкіх краін — удзельніц праграмы “Ўсходняе партнэрства”.

Станіслаў Шушкевіч, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, кажа, што рашэньне Лукашэнкі ехаць у Прагу ня стала для яго нечаканасьцю:

“У мяне пра гэта многа разоў пыталіся раней. І я разумеў, што менавіта так і будзе. Гэта наіўная Эўропа разьлічвала на пэўную далікатнасьць. І яна памылілася. Таму што яе тут ніколі не было. А нахабства тут столькі, што яго ня вымераць нічым”.
XS
SM
MD
LG