Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка просіцца да папы


Аляксандар Лукашэнка і Дзяржаўнаы сакратар Сьвятога прастолу Тарчызіё Бэртонэ
Аляксандар Лукашэнка і Дзяржаўнаы сакратар Сьвятога прастолу Тарчызіё Бэртонэ

У Ватыкане маючы адбыцца візыт Лукашэнкі афіцыйна не камэнтуюць. Адзінае, што дазваляюць сабе выказаць у размове з журналістамі супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыяту, — гэта тое, што візыт мае адбыцца.


Паводле традыцыяў, звычайна паведамленьне для прэсы агучваецца Ватыканам ужо пасьля аўдыенцыі папы з госьцем. Пагатоў калі сустрэча, як у гэтым выпадку, носіць “далікатны характар” і пра яе загадзя не абвяшчаюць нават супрацоўнікам Ватыкану. А якраз такой, мяркуючы паводле некаторых прыкметаў, яна і лічыцца.

Вельмі важная акалічнасьць: паводле традыцыі, папа рымскі сам да сябе на аўдыенцыю не запрашае. Звычайна пра гэта праз амбасаду просяць папу самі дзяржаўныя кіраўнікі, якія зьбіраюцца зь візытам у Італію. Нярэдка дзяржаўнага кіраўніка замест папы прымае дзяржаўны сакратар Ватыкану кардынал Тарчызіё Бэртонэ, які летась сустракаўся з Лукашэнкам у Менску. Тады ў часе сустрэчы беларускі кіраўнік афіцыйна перадаў Бэнэдыкту XVI запрашэньне наведаць Беларусь у любы “зручны для яго час”.

У размове са “Свабодай” крыніца ў Ватыкане на ўмовах ананімнасьці выказала меркаваньне: ня выключана, што Лукашэнка будзе прыняты менавіта дзяржаўным сакратаром. Аднак гэта ізноў жа не афіцыйная, хоць і вартая ўвагі вэрсія.

Упершыню пра візыт Лукашэнкі ў Італію і Ватыкан заявіў у мінулую пятніцу ў размове з Reuters — Italia міністар замежных спраў Франка Фратыні, які даўно выступае за наладжваньне дыялёгу з афіцыйным Менскам. У кулюарах міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах раззбраеньня ў Рыме міністар сказаў наступнае: “Так, Лукашэнка прыбудзе ў Італію і да папы 26-га”. Як вядома, 26-га красавіка прыпадае на нядзелю, і ў гэты дзень папа не прымае. У той жа нататцы Reuters удакладніла: Ватыкан пацьвердзіў, што прэзыдэнт Беларусі атрымае аўдыенцыю ў папы Бэнэдыкта XVI, магчыма, 27 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG