Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні й штраф за напамін пра Чарнобыль


У Брагіне міліцыянты й чалавек у цывільным затрымалі гомельскіх актывістаў АГП Аляксандра Процку і Натальлю Шчукіну.

Яны раздавалі гараджанам абвесткі пра тое, што 25 красавіка, напярэдадні чарговых угодкаў чарнобыльскай катастрофы, адбудзецца ўскладаньне кветак і вянкоў да мэмарыялу адселеных вёсак і да помніку чарнобыльскаму пажарніку Васілю Ігнаценку, які памёр ад радыяцыі.

Затрыманых даставілі ў міліцыю. Супраць Аляксандра Процкі складзены адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Як паведаміў сам затрыманы актывіст, яго наўпрост абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. У дачыненьні да Натальлі Шчукінай пратаколу не складалі.

Зь міліцыі Аляксандра Процку даставілі ў Брагінскі раённы суд, дзе яго аштрафавалі на тры базавыя велічыні — 105 тысяч рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG