Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады праігнаравалі грамадзянскую супольнасьць


Жан-Эрык Хольцапфэль

Жан-Эрык Хольцапфэль

У Менску пачалася канфэрэнцыя “Ўдзел грамадзянскай супольнасьці ў ініцыятыве “Ўсходняе партнэрства”.


Вядучы канфэрэнцыі Ўладзімер Мацкевіч паведаміў, што, на жаль, афіцыйныя ўлады пакуль не зьявіліся на гэтым форуме, хаця сярод выступаючых павінен быць прадстаўнік МЗС Беларусі. Таму першым слова ўзяў Часовы павераны ў справах прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі. Жан-Эрык Хольцапфель. Ён прадставіў ініцыятыву “Ўсходняе партнэрства” і расказаў пра Форум грамадзянскай супольнасьці, які мяркуецца стварыць у рамках гэтай ініцыятывы.

Арганізатарамі канфэрэнцыі выступаюць Плятформа падтрымкі супрацоўніцтва беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасьці і мясцовых улада разам з брусэльскім офісам “За дэмакратычную Беларусь”.

XS
SM
MD
LG