Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў сустрэнецца з прэзыдэнтам Латвіі


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Кіраўнік МЗС Беларусі абмяркуе двухбаковыя стасункі і ўзаемаадносіны Беларусі з Эўрапейскім зьвязам.


У Мартынава заплянаваныя перамовы з прэзыдэнтам Латвіі Валдысам Затлерсам, прэм’ер-міністрам Валдысам Дамброўскісам, міністрам замежных справаў Марысам Рыексьціньшам.

Візыт Мартынава у Латвію пачынаецца 22 красавіка.

Паводле дадзеных МЗС Беларусі, беларуска-латвійскі таваразварот ў 2008 годзе склаў 2,32 мільярдаў даляраў ЗША, што ў 2,08 разы болей, чым годам раней.

Беларускі экспарт - 2,18 мільярдаў даляраў (павялічыўся ў 2,2 разы). Імпарт з Латвіі - 138 мілн. даляраў.

У 2008 годзе ў Беларусь з Латвіі паступіла 97,7 мільёнаў даляраў інвэстыцыяў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG