Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Рудкоўскі: "Папа вядомы сваёй сьмеласьцю, уменьнем прымаць непапулярныя рашэньні..."


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь філёзафам, манахам-дамініканцам Пётрам Рудкоўскім.

Прачытаць можна ТУТ.

На наступным тыдні Аляксандар Лукашэнка наведае Ватыкан, дзе магчымая яго сустрча з папам Бенэдыктам XVI.

У інтэрвію Свабодзе Пётра Рудкоўскі сказаў:

“Здаецца, Беларусь пачынае дыхаць “двума лёгкімі”: хоць паволі і нерашуча, але вызваляецца эўрапейскі “дыхальны канал”. Мабыць, гэта сымбалічна, што першай заходнеэўрапейскай дзяржавай, якую беларускі прэзыдэнт наведае з афіцыйным візытам пасьля 1996 г., зьяўляецца Ватыкан – мікраскапічная дзяржава, сіла якой палягае выключна ў быцьці духоўным цэнтрам. Спадзявацца аўтаматычнага вырашэньня палітычных, геапалітычных ці эканамічных праблем у сувязі з гэтым візытам было б абсурдам, аднак можна верыць, што гэта будзе той “глыток сьвежага паветра”, які паспрыяе пераадоленьню небясьпечнага склярозу, які ўтварыўся на лініі Беларусь – Эўропа цягам 2 гадоў мяккага і 12 гадоў цьвёрдага аўтарытарызму.”

Ніжэй Вы можаце выказаць свае меркаваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG