Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здымаеш аператара ў цывільным? Парушаеш закон!


Суд Першамайскага раёну сталіцы.<br />
Суд Першамайскага раёну сталіцы.<br />

Суд Першамайскага раёну Менску пакараў актывіста незарэгістраванай арганізацыі &ldquo;Малады фронт&rdquo; Алеся Любенчука штрафам на&nbsp;770&nbsp;тысяч рублёў.

Хлопца абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і дробным хуліганстве. Алеся затрымалі 16 красавіка каля будынку Першамайскага суду. Ён здымаў чалавека ў цывільным, які, у сваю чаргу, рабіў здымкі людзей, якія прыйшлі на суд у справе Зьмітра Хведарука.

Справу Алеся Любенчука разглядаў судзьдзя Юры Гарбатоўскі. Ён не дазволіў прысутнічаць на судзе праваабаронцам і тым актывістам, якія прыйшлі падтрымаць хлопца.

Паказаньні на судзе давалі сем сьведак: чацьвёра — з боку міліцыі, трое — Любенчука. Нагадаем: 16 красавіка а 8 вечара больш за дзясятак чалавек, якія былі на судзе ў справе Зьмітра Хведарука, выйшлі з будынку суду. Усіх пачаў здымаць малады чалавек у цывільным. Ён наблізіўся да натоўпу і здымаў кожнага анфас і ў профіль.

Аляксандар Любянчук
Людзі абураліся тым, што невядомы апэратар адмовіўся прадставіцца. Тады Алесь Любянчук дастаў сваю камэру і пачаў здымаць невядомага. Апошняму гэта не спадабалася, і ён некалькі разоў ударыў па камэры Любенчука, схапіў яго за вопратку і выклікаў па рацыі міліцыянта. Міліцыянт папрасіў прайсьці ў РУУС, каб там разабрацца. Але там Алеся завялі ў будынак, а астатніх не пусьцілі.

На хлопца склалі пратакол за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыянту. Ноч Алесь правёў у турме на вуліцы Акрэсьціна. На наступны дзень ён запатрабаваў запрасіць адваката і апытаць сьведак інцыдэнту. Справу прызначылі на 21 красавіка і да суду хлопца адпусьцілі.

На суд міліцыянт Дзядзейка, які затрымліваў Любенчука, прыйшоў разам зь дзяўчынай, якая нібыта папросту гуляла са сваім хлопцам каля суду. Яна сказала, што жыве ў інтэрнаце, бо вучыцца ў Акадэміі міліцыі.

Спадар Харлан сказаў, што нібыта мае ўдары пашкодзілі настолькі камэру, што “зламалася стужка”.
У судзе высьветлілася й прозьвішча невядомага апэратара, якому на выгляд ня больш за 19. Ён назваўся Харланам і паведаміў, што працуе ў міліцыі Першамайскага раёну ў аддзеле крыміналістыкі. Але паказаў ён не службовае пасьведчаньне, а правы кіроўцы.

Сьведкі інцыдэнту казалі, што менавіта гэты чалавек ударыў Любенчука і круціў яму рукі.

Відэазапіс, які рабіў апэратар, мог бы паставіць кропку ў гэтай справе. Было б бачна, хто каго штурхаў і не даваў здымаць. Але ў міліцыі сказалі, што запісу няма.

Алесь Любянчук так пракамэнтаваў гэта:

“Спадар Харлан сказаў, што нібыта мае ўдары пашкодзілі настолькі камэру, што “зламалася стужка”. Зразумела, што немагчыма так нават вельмі моцна ўдарыць па камэры, каб настолькі пашкодзілася касэта.


Алесь будзе абскарджваць пастанову ў гарадзкім судзе.
Гэта сьведчыць пра тое, што той відэазапіс, які яны рабілі, яшчэ раз пацьвердзіў бы, што яны дзейнічалі незаконна. Яны гэты відэазапіс схавалі ці зьнішчылі.

Гэты апэратар паводзіў сябе незаконна. Ён не хацеў, каб ягоны твар засьвяціўся недзе. Вырашылі затрымаць мяне і зьнішчыць запіс”.

Адвакат настойваў, каб справа была спынена, бо сьведкі з боку абвінавачаньня давалі супярэчлівыя і блытаныя паказаньні. Але судзьдзя Юры Гарбатоўскі аштрафаваў Алеся Любенчука, як ён выказаўся, самым мінімальным штрафам — 770 тысяч рублёў (гэта каля 270 даляраў).

Алесь будзе абскарджваць пастанову ў гарадзкім судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG