Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавуская пракуратура знайшла вінаватых у падпале ільнотрасты на сховішчы мясцовага ільнокамбінату — гэта чацьвёра непаўналетніх дзяцей. Яны патрапілі на тэрыторыю прадпрыемства празь нядбайнасьць вартаўнікоў.

У выніку дзіцячага свавольства згарэла 75 тон ільнотрасты на суму трыццаць чатыры мільёны рублёў. Страты прадпрыемству кампэнсуе страхавая кампанія. Адміністрацыя ільнозаводу павінна адказаць пракуратуры на пытаньне, чым займаліся вартаўнікі, што дапусьцілі дзяцей на тэрыторыю прадпрыемства.

Пажар на ільнасховішчы пачаўся а палове на васямнаццатую ў нядзелю, на праваслаўны Вялікдзень. Яго тушылі сямнаццаць пажарных машынаў. Наступнага дня, у панядзелак, больш за сто работнікаў ільнозаводу не працавалі.

XS
SM
MD
LG