Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Маладога фронту Алеся Любенчука суд Першамайскага раёну Менску аштрафаваў на 770 тысяч рублёў.


Алесь Любянчук пакараны за тое, што здымаў на відэа апэратара, які фіксаваў працэс у справе Зьмітра Хведарука супраць ваенкамата. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу: дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.

Інцыдэнт здарыўся 16 красавіка ў судзе Першамайскага раёна Менску. Тады Алеся затрымала міліцыя, якая даставіла яго ў турму на вуліцы Акрэсьціна. На наступны дзень яго прывезьлі ў суд, але працэс адклалі, каб Алесь меў магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі справы і заключыць дамову з адвакатам.
XS
SM
MD
LG