Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы пачалі эканоміць на ўласным страўніку


Пра гэта сьведчаць дадзеныя агульнанацыянальнага апытаньня, якое правёў у другой палове сакавіка сацыялягічны цэнтар “Зеркало-Инфо”.


Жыхарам краіны прапанавалі адказаць на наступнае пытаньне: “Ці можна сказаць, што Вы (Ваша сям'я) у апошнія 2-3 месяцы купляеце больш танныя прадукты харчаваньня ды іншыя прадметы першай неабходнасьці, чым куплялі раней?”.

Кіраўнік сацыялягічнага цэнтру, кандыдат філязофскіх навук Леанід Міхейчыкаў у камэнтары для “Свабоды” адзначае:

“Бальшыня апытаных – 62% адказалі на пытаньне: "так" альбо "хутчэй так, чым не". То бок бальшыня жыхароў краіны апошнім часам купляюць больш танныя прадукты, чым куплялі раней. Супрацьлеглы адказ далі 26% апытаных. Яшчэ 12% не змаглі дакладна адказаць на пытаньне. Такім чынам, грамадзкая думка пацьвердзіла, што Беларусь уступіла ў паласу ўсясьветнага крызісу".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG