Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзь патрабуе захаваць мэмарыял паўстанцаў 1863 году


“Паўстанцкі ланцуг” 22 сакавіка
“Паўстанцкі ланцуг” 22 сакавіка

Моладзевая ініцыятыва "StudAlliance" і "Малады фронт" зьвярнуліся да міністра культуры Літвы і мэра Вільнюса з просьбай праінфармаваць аб рэканструкцыі Лукішскай плошчы ў літоўскай сталіцы і магчымым зносе помніка паўстанцам 1863 году, які тут разьмешчаны.


Як паведаміў БелаПАН актывіст ініцыятывы "StudAlliance" Кірыл Атаманчык, у звароце маладыя беларусы падкрэсьлілі, што паўстаньне 1863 года зьяўляецца значнай падзеяй ня толькі беларускай, але і польскай, літоўскай гісторыі. Кастусь Каліноўскі і іншыя паўстанцы змагаліся за незалежнасьць гэтых народаў. Таму грамадзкасьць непакоіць магчымы знос крыжа і мэмарыяльнай пліты ў гонар людзей, якія аддалі жыцьцё "за нашу і вашу свабоду".

"Толькі адзін праект зь сямі прапанаваных прадугледжвае захаваньне памятнага крыжа, — зазначыў Атаманчык. — Мы спадзяемся, што ўлады самым сур'ёзным чынам разгледзяць неабходнасьць пакінуць крыж на ранейшым месцы. У гэтым выпадку дзяліць няма чаго. Наш агульны герой загінуў менавіта тут. Асоба Каліноўскага стаіць у гісторыі асобна, таму і памятны знак яму павінен быць асобны".

Актывіст дадаў, што будзе ўважліва сачыць за абмеркаваньнем рэканструкцыі Лукішскай плошчы. У сакавіку 2009 года маладзёжныя актывісты правялі ў сталіцы Літвы акцыю "Паўстанцкі ланцуг", мэтай якой было прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемы захаваньня памятных знакаў паўстаньня 1863 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG