Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Звольнены трэнэр, які перамог каманду Лукашэнкі


Яўген Лебедзеў

Яўген Лебедзеў

Назіральная рада жлобінскага хакейнага клюба “Мэталюрг” датэрмінова спыніла кантракт з галоўным трэнэрам каманды Яўгенам Лебедзевым.


Паводле БелТА, звальненьне было цалкам нечаканым, бо каманда заваявала бронзавыя мэдалі чэмпіянату Беларусі.

Сам Лебедзеў яшчэ не мае дакумэнту аб сваім звальненьні на руках, таму ня ведае, зь якой фармулёўкай было ўхваленае гэтае рашэньне.

У мінулыя выходныя хакеісты Гомельскай вобласьці пад кіраўніцтвам Лебедзева перамаглі ў аматарскім турніры каманду А.Лукашэнкі. Гэта адбылося ўпершыню за гісторыю матчаў з удзелам А.Лукашэнкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG