Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворцы мяккай мэблі спыняюць вытворчасьць


Невялікія прыватныя прадпрыемствы ў Горадні, якія займаюцца вытворчасьцю мяккай мэблі па індывідуальных заказах, вымушаны спыняць працу — няма замоваў.


На прадпрыемстве “Майстарбел” працуюць 20 работнікаў, якія зьбіраюць мэблю на індывідуальныя замовы гарадзенцаў.

Уласьнік прадпрыемства Сяргей Белы кажа, што зараз яны працуюць толькі тры дні на тыдзень, бо ніхто не замаўляе. Заробкі зьнізіліся, але работнікаў не скарачалі.

“З кожным тыднем становіцца горш і горш. Калі раней у нас чарга расьпісвалася на месяц, а нават і болей, то на сёньняшні дзень падзеньне замоваў, мякка кажучы, у тры разы. І тэндэнцыя дрэнная, бо яшчэ ў сакавіку нейкія замовы рабілі, а красавік — наагул правальны месяц для нас”.

Спадар Белы распавядае, што іх прадпрыемства адчула крызіс яшчэ ў сьнежні. У студзені ж, пасьля дэвальвацыі рубля, са слоў кіраўніка, быў нават усплёск замоваў, паколькі людзі спалохаліся, што кошты на мэблю вырастуць.
З канца студзеня як пачалося падзеньне, так і працягваецца ...

Праўда, гэта працягвалася нядоўга, і зараз спадар Белы з адчаем думае пра будучыню свайго прадпрыемства.

Белы: “З канца студзеня як пачалося падзеньне, так і працягваецца. Прычым яно не спынілася на нейкім узроўні, а працягваецца кожны дзень, і даволі моцна”.

Алена Ўласава, гаспадыня невялічкага прадпрыемства па вытворчасьці мяккай мэблі ў Горадні, кажа, што наагул прыпыніла працу.

Уласава: “Мы ад крызісу пацярпелі — у нас зусім няма замоваў. Яшчэ неяк у студзені нешта было, а ў лютым, сакавіку — па 2—3 замовы. Шэсьць чалавек працавалі, а цяпер пакінулі і паехалі на вёску”.

Спадарыня Алена кажа, што сама з мужам разносіць рэкляму па пад’ездах. Езьдзяць у бліжэйшыя гарады — там распаўсюджвалі рэкляму. Але тэлефон як маўчаў, так і маўчыць.

Уласава:
“Мы нават давалі рэкляму, што зьнізіліся кошты, але ўсё роўна цішыня — няма ў людзей грошай. Адзінае, што яшчэ супакойвае, — зараз пачнуцца вясельлі, то, можа, маладыя пачнуць нешта замаўляць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG