Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыленінскі пікет не дазволілі


Пікет са зборам подпісаў за тое, каб зьнесьці ў Полацку два помнікі Леніну, якія засталіся ад савецкіх часоў, мясцовыя актывісты меркавалі правесьці 23 красавіка. У адказ на іхную заяўку наконт правядзеньня акцыі з гарвыканкаму даслалі адмову.


Паводле сябра стваранай партыі БХД і актывіста кампаніі “Маладая Беларусь” Алеся Круткіна, намесьнік старшыні Полацкага гарвыканкаму Мікалай Ільлюшонак напісаў, што пікет “можа ўскладніць грамадзкую бясьпеку” на плошчы каля кінатэатру “Радзіма”. Бо якраз на той самы дзень і час, калі актывісты меркавалі праводзіць акцыю, у кінатэатры прызначаны прагляд фільмаў для моладзі да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі.

Алесь Круткін кажа, што гэта ўжо другі выпадак, калі гарадзкія ўлады не дазваляюць праводзіць акцыі ў месцы, якое самі вызначылі дзеля такіх мэтаў.

Нягледзячы на тое, што пікет улады забаранілі, полацкая апазыцыйная моладзь працягвае зьбіраць подпісы за дэмантаж помнікаў Леніну каля чыгуначнага вакзалу і ў парку на праспэкце Карла Маркса. Ужо сабрана некалькі соцень подпісаў, якія потым актывісты мяркуюць перадаць у гарвыканкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG