Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўныя беларусы адзначаюць Вялікдзень

  • БелаПАН

У праваслаўных храмах краіны прайшлі сьвяточныя багаслужбы, на якіх прысутнічалі тысячы вернікаў.

Зь Велікодным пасланьнем да вернікаў зьвярнуўся Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт. «Хрысьціянская місія, абавязак царквы і пакліканьне кожнага яе члена – быць «сярод тых, хто хворы і бедны, хто адзінокі і страчаны, – гаворыцца ў пасланьні. – Але нам варта памятаць, што ня менш важная місія хрысьціянаў зьвернутая да тых, хто церпіць з-за страты сэнсу жыцьця, з-за страты жыцьцёвых арыентыраў, з-за разбурэньня фальшывых ідэалаў.»
XS
SM
MD
LG