Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень у фатаздымках, 12—18 красавіка


Беларускія падзеі ў фатаздымках, 12—18 красавіка 2009 году.


12 КРАСАВІКА

Каталікі сьвяткуюць Вялікдзень


У Смаргоні падчас гульні другога туру чэмпіянату Беларусі па футболе Смаргонь - Дынама Менск адбыліся сутычкі мясцовай міліцыі зь менскімі фанатамі

13 КРАСАВІКА

Пратэст прадпырмальнікаў у Гомелі. Старшыня аблсавету Валер Сяліцкі (у цэнтры) гатовы прыняць пэтыцыю


Высяканьне дрэваў у Севастопальскім парку ў Менску

14 КРАСАВІКА

Калегія ў крымінальных справах Гомельскага абласнога суду абвясьціла прысуд пухавіцкім удзельнікам забойства аднавяскоўца, якога падазравалі ў падпалах. На здымку (зьлева направа): Аляксандар Петручэня, Ігар Макарэвіч, Тацьцяна Юхневіч, Сяргей Аліферовіч.


Аляксандар Лукашэнка сустракаецца зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам


Прэс-канфэрэнцыя арганізатараў «Дударскага фэсту», які сёлета адбудзецца 24, 27 і 28 красавіка: Зьміцер Сасноўскі, Васіль Верабейчыкаў, Алег Клімчанка, Андрэй Апановіч

15 КРАСАВІКА


Зьмітру Хведаруку ў скарзе да прызыўной камісіі адмовілі

16 КРАСАВІКА

Узровень вады ў рацэ Гараджанцы, што на Віцебчыне, быў падняўся амаль на мэтар. Такой паводкі не было ўжо гадоў дваццаць



Акцыя салідарнасьці ў Менску




17 КРАСАВІКА

Вандалы зламалі шэсьць крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты


У Менск з візытам прыбыла дэлегацыя чэскага прадстаўніцтва ў Эўразьвязе на чале зь міністрам замежных спраў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам

Міністар Карэл Шварцэнбэрг перадаў запрашэньне Аляксандру Лукашэнку на саміт ЭЗ у Прагу

Правабаронцу Яну Палякову не апраўдалі. Яе маці Неаніла Міхайлаўна лічыць, што гэта змова

XS
SM
MD
LG