Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі Вацлаў Клаўс адрэагаваў на перададзенае сёньня Карлам Шварцэнбэргам запрашэньне Аляксандру Лукашэнку прыехаць у траўні ў Прагу на сустрэчу кіраўнікоў дзяржаваў, якія ўваходзяць у праграму “Ўсходняе партнэрства”.

Паводле прэсавага сакратара Клаўса Радзіма Охвата, чэскага прэзыдэнта засьпела зьнянацку падвойная мараль, якая выкарыстоўваецца пры запрашэньні Лукашэнкі на саміт у Прагу.

Вацлаў Клаўс заявіў, што Лукашэнку рукі пры сустрэчы ў Празе не падасьць і ня будзе прымаць беларускага кіраўніка ў Праскім градзе.

Праграма "Ўсходняе партнэрства" – адзін з прыярытэтаў чэскага старшынёўства ў Эўразьвязе. Прэсавая сакратарка Міністэрства замежных справаў Чэхіі Зузана Оплеталава ўдакладніла сёньня, што запрашэньне на саміт у Прагу прызначаецца Беларусі як краіне, а міністар Шварцэнбэрг проста перадаў яго найвышэйшаму прадстаўніку афіцыйнага Менску. "Ад Беларусі залежыць, каго пашле ў Прагу", – дадала Оплеталава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG