Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Шварцэнбэрг не чытаў, што было ў капэрце”


Карэл Шварцэнбэрг

Карэл Шварцэнбэрг

Сёньня міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў паведаміў, што Карэл Шварцэнбэрг перадаў запрашэньне Аляксандру Лукашэнку на ўдзел у саміце “Ўсходняга партнэрства”, які пройдзе ў Празе 7 траўня.

Паводле Сяргея Мартынава, у дні, якія засталіся перад самітам, будзе працягвацца сумесная праца каб гэты саміт даў пасьпяховы старт важнай праграме “Ўсходняга партнэрства”.

Карэл Шварцэнбэрг адзначыў, што падчас сустрэчаў у Менску больш расказаў пра ідэю “Ўсходняга партнэрства”. Ён спадзяецца, што супрацоўніцтва зь Беларусьсю як зь сябрам гэтай праграмы будзе мець вельмі добры пачатак. На пытаньне, ці пацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка свой удзел у саміце 7 траўня, спадар Шварцэнбэрг сказаў:

“Не, ён не пацьвердзіў свайго ўдзелу. Ён прыняў запрашэньне, і цяпер за ім рашэньне, адпаведна з Канстытуцыяй, — хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце”.

Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў чэскай амбасадзе Карэл Шварцэнбэрг, адказваючы на пытаньні журналістаў, адзначыў, што меў за гонар перадаць запрашэньне Аляксандру Лукашэнку ад чэскага кіраўніцтва. Ён таксама праінфармаваў кіраўніка Беларусі пра канцэпцыю “Ўсходняга партнэрства”. На пытаньне, ці было гэта запрашэньне Беларусі, ці пэрсанальна Лукашэнку, спадар Шварцэнбэрг адзначыў, што “не чытаў таго, што было ў капэрце, бо не чытае лістоў, якія перадае”. Сам ён мяркуе, што гэта будзе запрашэньне кіраўніку Беларусі. Але ён ня мае права параіць Лукашэнку, ехаць ці ня ехаць на саміт.

Ён пракамэнтаваў выказваньні прадстаўнікоў апазыцыі пра тое, што запрашэньне
Эўразьвяз мае права выбіраць, з кім размаўляць, і размаўляе з абодвума бакамі.
Лукашэнкі ў Прагу будзе капітуляцыяй Эўропы перад рэжымам у Беларусі:

“Я вельмі паважаю думку палітычных апазыцыйных партый, і сёньня раніцай я выслухаў іх думку. Але сёньня іншая сытуацыя, чым была 25 гадоў таму, калі я быў старшынёй Хэльсынскага камітэту па палітычных пытаньнях і перадаваў погляды расейскай апазыцыі. Цяпер я прадстаўнік чэскай дзяржавы, якая прадстаўляе Эўразьвяз. І мая задача — выказваць меркаваньне Эўразьвязу”.

На пытаньне, ці будзе адбывацца дыялёг паміж Эўразьвязам і Беларусьсю без пасярэднікаў, як гэтага жадае Лукашэнка, спадар Шварцэнбэрг сказаў, што Эўразьвяз мае права выбіраць, з кім размаўляць, і размаўляе з абодвума бакамі. Не праз пасярэдніцтва апазыцыі, а на роўных — зь дзяржаўнымі і апазыцыйнымі структурамі. Ён таксама адзначыў, што ўмовы Эўразьвязу адносна Беларусі дзейнічаюць, і трэба працаваць, каб яны выконваліся.



Падчас візыту ў Менск Карэл Шварцэнбэрг сустрэўся з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, амбасадарамі эўрапейскіх краін і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі. Ён адзначыў, што размовы былі цікавыя і прадметныя. Ён выслухаў, якія праблемы ёсьць у Беларусі і якія тут існуюць погляды на гэтыя праблемы. Падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі спадар Шварцэнбэрг заявіў, што Беларусь — эўрапейская краіна і заўсёды эўрапейскай была. “Адзінае, у чым мы павінны пакласьці новы старт, — сказаў ён, — гэта стасункі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам”. Паводле Шварцэнбэрга, “гісторыя апошніх гадоў паказвае, што ёсьць пэўны прагрэс і ёсьць праблемы, якія мы павінны вырашаць разам. Ідэя „Ўсходняга партнэрства“ палягае ў тым, што нам неабходна ўсталяваць больш інтэнсіўныя дачыненьні”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG