Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейцы не разумеюць беларускі Мін’юст


Зьезд БХД
Зьезд БХД
“Міністэрства юстыцыі Беларусі не зарэгістравала партыю “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, хоць і не назвала прычыны гэтага рашэньня”, — піша нідэрляндзкае выданьне Nederlands Dagblad.

У размове з выданьнем прэсавы сакратар Эўрапейскага хрысьціянскага палітычнага руху (ECPM) Гвіда ван Бэйсэкам, які пры канцы лютага быў запрошаны на ўстаноўчы зьезд гэтай партыі ў Менску, адзначыў: “Прычыны не тлумачацца”, і ўдакладніў: “Для рэгістрацыі ўсе было выканана ў адпаведнасьці з кожнай літарай закону”.

Паводле прадстаўніка ўплывовай арганізацыі, якая аб’ядноўвае хрысьціянскія партыі Эўропы, ужо на той час было ясна, што зарэгістраваць новую партыю ў Беларусі будзе няпроста.

Нягледзячы на тое, што ў Міністэрства юстыцыі быў пададзены сьпіс з больш як тысячай подпісаў заснавальнікаў арганізацыі, нягледзячы на выкананьне іншых галоўных патрабаваньняў, улады і КДБ, пэўна, вельмі палохала тое, што новая маладая арганізацыя (сярэдні ўзрост заснавальнікаў — 36,5 года) зможа стаць актыўным гульцом на беларускім палітычным полі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG