Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі ня мае адназначнага рашэньня па рэгістрацыі партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”.


Мін’юст прыпыніў сваё рашэньне адмовіць у рэгістрацыі БХД 16 красавіка.

“Зьявілася дадатковая інфармацыя, якая можа зрабіць уплыў на станоўчы вынік дзяржаўнай рэгістрацыі”, – заявілі Інтэрфаксу ў міністэрстве.

“Канчатковае рашэньне будзе прынятае пасьля праверкі атрыманай інфармацыі”, – дадалі суразмоўцы.

“Нас падвешваюць у паветры. Бо невядома, якая колькасьць часу спатрэбіцца Мін’юсту для аналізу і ўдакладненьняў. Зацягваць гэты працэс можна бясконца”, – заявіў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

Палітык запэўніў, што актывісты арганізацыі “не намераныя чакаць, і сваю дзейнасьць БХД будзе ажыцьцяўляць у любым выпадку”.

Статутны зьезд партыі БХД адбыўся 28-га лютага.
XS
SM
MD
LG