Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаварылі пра эўрапейскую краіну Беларусь


Карэл Шварцэнбэрг

Карэл Шварцэнбэрг

“Мы зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з Эўразьвязам, ня раз заяўлялі, што нам не патрэбныя пасярэднікі ва ўзаемаадносінах з Эўропай. Мы здатныя самі наладзіць стасункі Беларусі, якая зьяўляецца эўрапейскай краінай, з Эўропай”, – заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам замежных справаў Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам.

“Апошнім часам адсюль чуюцца галасы, што Лукашэнка падманвае Эўропу, што нешта абяцае і не выконвае”, – заявіў кіраўнік Беларусі. Ён запэўніў: “Што мы ня можам выканаць, мы адкрыта вам кажам, што ня можам зрабіць і чаму”.

“Адзінае, чаму мы павінны даць новы старт, – гэта стасункам Беларусі і ЭЗ”, – цытуе Інтэрфакс словы Лукашэнкі. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ўдакладніў: “Нам не патрэбныя пасярэднікі, мы здатныя самі дамовіцца”.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Чэхіі зазначыў: “Гісторыя апошніх гадоў паказвае, што ёсьць пэўны прагрэс, і ёсьць праблемы, якія мы павінны вырашаць разам”.

“Ідэя “Ўсходняга партнэрства” палягае ў тым, што нам неабходна ўсталяваць больш інтэнсіўныя стасункі”, – зазначыў Шварцэнбэрг.


Раніцай 17 красавіка Шварцэнбэрг сустрэўся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

У першай палове дня таксама прайшлі перамовы Шварцэнбэрга зь міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым.

“Першы візыт у Беларусь міністра замежных справаў Чэхіі – важны сыгнал для нашых стасункаў”, – заявіў Сяргей Мартынаў.


Гэта першы візыт кіраўніка МЗС Чэхіі ў Беларусь за ўсю гісторыю дыпляматычных стасункаў дзьвюх краінаў.



Томаш Пояр
Аляксндар Лукашэнка і Хавіер Саляна
Бэніта Фэрэра-Вальднэр
24 кастрычніка 2008 году першы намесьнік міністра замежных справаў Чэхіі Томаш Пояр наведаў Беларусь з афіцыйным візытам. Ён праводзіў перамовы з прадстаўнікамі афіцыйных структураў і апазыцыі.


У лютым 2009 году Менск наведаў Вярхоўны прадстаўнік у пытаньнях агульнай зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Эўразьвязу, Генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна. Ён правёў сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскае супольнасьці Беларусі.



Візыт камісара Эўразьвязу ў пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр адкладаўся некалькі разоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG