Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў судзе і на пажары


У судзе Першамайскага раёну затрымалі маладафронтаўца Алеся Любенчука за фільмаваньне. Справа ў тым, што невядомыя людзі здымалі на відэа прысутных у залі. Тыя пачалі абурацца й хлопец зьняў тых апэратараў на сваю камэру.

Гэта не спадабалася міліцыянтам і тыя затрымалі хлопца й павялі яго ў пастарунак Першамайскага РАУСа, які тут жа побач з судом і знаходзіцца.

І ў гэты момант зь Першамайскага РАУСа пайшоў дым ды шуганула полымя. Людзі кінуліся туды з агнетушыцелямі й за кароткі час пагасілі полымя.

Алеся Любенчука такі зьмясьцілі ў пастарунак.

За выкананьнем прафэсійных абавязкаў затрымалі фотакарэспандэнта Ўладзя Грыдзіна, які прыйшоў зьняць пажар.

"Я толькі пасьпеў зрабіць адзін здымак, як да мяне падляцеў чалавек у цывільным, спытаўся, хто я такі, забраў у мяне пасьведчаньне Беларускай асацыяцыі журналістаў. Потым падбег яшчэ міліцыянт, мяне скруцілі, заламалі рукі, забралі фотакамэру, білі ў пах нагамі, камэру ледзь не разьбілі. Мяне завялі у Савецкі РАЎС, праглядзелі флэш-карту ў фотакамэры і выдалілі адтуль той здымак, што я пасьпеў зрабіць. Потым мяне адпусьцілі. Я пытаўся ў іх прозьвішчы, але яны адмовіліся прадставіцца, былі бяз бэджаў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG